Разьмеркаваньне жорсткага дыску
Каб усталяваць Linux, неабходна вольнае месца на жорсткім дыску кампутэру для захаваньня службовых даньняў і даньняў карыстальніку. Дыскавая прастора, неабходная Linux, для эфэктыўнасьці разьбіваецца на некалькі абласьцей — падзелаў. На гэтым кроку усталяваньня трэба вызначыць, як разьмясьціць падзелы на жорсткім дыску, у выніку на дыск будзе запісаная табліца падзелаў.
Увага!- Запіс табліцы падзелаў на диск — незваротная апэрацыя, у выніку якой даньні, якія меліся на дыску, могуць быць страчаныя. Калі на Вашым жорсткім дыску ёсьць даньні, якія Вы жадаеце захаваць (усталяваная раней апэрацыйная сыстэма, файлы карыстальніку й г. д.), не сьпяшайцеся на гэтым этапе усталяваньня й уважліва прачытайце даведку.
Скасаваньне зьменаў
Запіс табліцы падзелаў на дыск адбываецца ў той момант, калі Вы націскаеце кнопку «Далей», каб перайсьці да наступнага кроку ўсталяваньня. Да гэтага моманту Вы можаце скасаваць любыя зробленыя зьмены, вярнуўшы дыск да першапачатковага стану. Для гэтага трэба націснуць кнопку “...
” і выбраць пункт «Скіданьне» у адлюстраваным мэню.
Праца з дыскамі
У левай частцы акна адлюстроўваецца сьпіс усіх жорсткіх дыскаў, вызначаных ў Вашым кампутэры. Каб адрэдагаваць табліцу падзелаў аднаго з гэтых дыскаў, выберыце патрэбны дыск са сьпісу, праз шчаўчок па ім левай клявішай мышы. Linux выкарыстоўвае ўласную схему найменьня прыладаў, даведацца, якім прыладам Вашага кампутэру адпавядаюць гэтыя назвы, можна ў падзеле кіраўніцтва «Назвы дыскаў і падзелаў у Linux» ().
Аўтаматычнае разьмеркаваньне
Перш за ўсё паспрабуйце аўтаматычнае разьмеркаваньне дыску: для гэтага выберыце той жорсткі дыск, на які Вы жадаеце ўсталяваць Linux, і націсьніце на кнопку «Аўтаматычна». Калі на дыску ўжо ёсьць нейкія даньні, тады Вам будзе прапанаванае пытаньне: «Ачысьціць дыск?». Адказаць на гэтае пытаньне «Так» можна толькі у тым выпадку, калі на дыску няма ніякіх каштоўных даньняў. Калі на дыску ёсьць нешта, што Вы жадалі б захаваць, трэба адказаць «Не».
Аўтаматычнае разьмеркаваньне само разьмесьціць на дыску неабходныя для Linux падзелы й падбярэ іх памер. Аб'ём дыскавай прасторы для усталяваньня Linux часам можна павялічыць за лік вольнага месца ўнутры аднаго з ужо наяўных падзелаў з даньнямі, напрыклад, з іншай апэрацыйнай сытэмы. Калі гэткая магчымасьць вызначыцца, праграма усталяваньня прапануе карыстальніку паменшыць падзел. Аднак трэба улічваць, што пры гэтым паменшыцца месца на дыску, даступнае іншай апэрацыйнай сыстэме.
Увага!- Перад тым як памяншаць падзел з даньнямі, карысна правесьці на ім дэфрагмэнтацыю й зрабіць рэзэрвовую копію. Падрабязнасьці гл. у падзеле кіраўніцтва «Захаваньне даньняў і меры засьцярогі» ().
Вынік аўтаматычнага разьмеркаваньня можна адрэдагаваць асабіста (гл. Праца з падзеламі). калі Вас задавальняе вынік аўтаматычнага разьмеркаваньня, можна пераходзіць да наступнага кроку (кнопка «Далей»).
Асабістае разьмеркаваньне
У Linux няма жорсткіх патрабаваньняў да таго, як разьмяркоўваць сыстэмныя даньні й даньні карыстальніку па падзелах: можна выкарыстоўваць ад аднаго да дзесяткаў падзелаў. Выбар аптымальнай колькасьці падзелаў, іх памераў і прызначэньня залежыць як ад агульнага памеру даступнай дыскавай прасторы, гэтак і ад таго, для якіх мэтаў будзе галоўным чынам выкарыстоўваецца кампутэр. Разьмеркаваньне на падзелы, якое прапаноўваецца аўтаматычна, арыентаванае галоўным чынам на хатнія працоўныя станцыі й цалкам падыходзіць для большасьці карыстальнікаў.
Кожны карыстальнік можа адшукаць для сябе й больш аптымальны спосаб разьмеркаваньня дыску, але для гэтага трэба разабрацца ў уладжаньні й выкарыстаньні файлавай сыстэмы Linux. Асноўныя зьвесткі, якія неабходныя, каб сплянаваць разьмеркаваньне дыску самастойна, прыведзеныя ў кіраўніцтве «Плянаваньне дыску» (), там жа разабрана некалькі тыповых спосабаў разьмеркаваньня дыску.
Праца з падзеламі
Падзелы выбранага дыску адлюстроўваюцца ў выглядзе каляровых палосак, якія адлюстроўваюць разьмеркаваньне й адносны памер падзелаў. Каб пачаць працаваць з канкрэтным падзелам, трэба выбраць яго, праз шчаўчок левай клявішай мышы на адпаведнай каляровай палосцы.
Каб стварыць новы падзел, праз шчаўчок мышы выберыце вольную прастору на дыску (белая палоска) й націсьніце кнопку «Стварыць». Вам будзе прапанавана выбраць памер падзелу. Пры стварэньні падзелу можна задаць, якую частку вольнага месца ён будзе займаць: для гэтага служаць рухавікі «Зрух пачатку» і «Памер». Перамяшчаць рухавікі можна пры дапамозе мышы («узяцца» за рухавік і перамяшчаць яго, не адпускаючы левай клявішы мышы).
Стварыўшы падзел, трэба вызначыць для яго файлавую сыстэму і пункт мацаваньня (гл. падзел кіраўніцтва «Плянаваньне дыску» ). Можна зьмяніць памер ужо створанага падзелу, для гэтага выберыце падзел і націсьніце кнопку «Зьмяніць памер». Пры павелічэньні падзелу яго абмяжоўвае вольнае (незанятае іншымі падзеламі) месца на дыску, а пры памяншэньні — аб'ём, фактычна заняты даньнямі на гэтым падзеле.
Падзелы дыску незалежныя адно ад аднаго, выдаленьне падзелу ніяк не закране даньні на іншых падзелах. Каб выдаліць падзел выберыце яго й націсьніце кнопку «Выдаліць».