Для кожнай выбранай мовы ў сыстэме будуць усталяваныя ўсе кампанэнты, якія неабходныя для ўводу й адлюстраваньня тэксту на гэтай мове. Тутака ўлічваюцца сыстэмныя паведамленьні й інтэрфэйс праграмаў, фармат дат, сымбалі валюты ды інш., шрыфты, кадаваньні й раскладкі клявіятуры1.
Сярод усіх усталяваных у сыстэме моваў адна лічыцца асноўнай. Гэтая мова пазначаецца першай у сьпісе даступных у сыстэме моваў і выкарыстоўваецца ў якасьці дапомнае мовы большасьцю праграмаў. Усе астатнія мовы, якія ўсталяваныя ў сыстэме, можна называць дадатковымі.
Зараз ў якасьці асноўнай мовы выбраная тая, на якой адбываецца усталяваньне сыстэмы. Пасьля ўсталяваньня асноўная мова ў любы момант можна будзе зьмяніць (на любую іншую з усталяваных у сыстэме).
Па-за залежнасьцю ад усталяваных моваў, у любой сыстэме Linux заўсёды маецца магчымасьць вывадзіць паведамленьні на ангельскай мове2, для гэтага нічога не спатрэбіцца спэцыяльна усталёўваць. Аднак калі Вы жадаеце, каб была магчымасьць бачыць сыстэмныя паведамленьні, даты й г. д. аформленымі ў адпаведнасьці з нормамі, прынятымі ў Вялікабрытаніі ці ў ЗША, выберыце «English».
1Правільна будзе казаць не пра мову, а пра лякалі. Лякаль вызначаецца злучэньнем мовы й краіны, назва лякалі складаецца са стандартных дзьвулітарных кодаў мовы й краіны (напрыклад, be_BY — беларуская мова ў Беларусі, en_GB — ангельская ў Вялікабрытаніі, en_US — ангельская ў Злучаных Штатах Амэрыкі). Лякаль задае, як стандартныя сыстэмныя паняцьці й паведамленьні трэба афармляць у адпаведнасьці з нормамі, якія прынятыя для дадзенага злучэньня мова/краіна. Для кожнай з выбраных моваў будуць усталяваныя ўсе наяўныя для яе лякалі.
2Гэтай «сыстэмнай» ангельскай мове адпавядае спэцыяльная лякаль, яна завецца C ці POSIX.