Фарматаваньне падзелаў
Каб на падзеле можна было разьмясьціць інфармацыю, яго папярэдне трэба адфарматаваць. Гэтую апэрацыю неабходна выканаць для тых падзелаў, на якія будзе ўсталяваная апэрацыйная сыстэма Linux.
Увага!- Любыя даньні, якія знаходзяцца на падзеле, пры фарматаваньні будуць зьнішчаныя. Будзьце ўважлівыя пры выбары падзелаў.
Не варта фарматаваць падзелы з тымі даньнямі, якія Вы жадаеце захаваць, напрыклад, з даньнямі карыстальніка ў (“/home
”) ці з іншымі апэрацыйнымі сыстэмамі. З іншага боку, адфарматаваць можна любы падзел, які Вы жадаеце «ачысьціць» (г. з. выдаліць усе даньні).